Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Лукашык Мікалай Канстанцінавіч

Мікалай Канстанцінавіч Лукашык нарадзіўся 7 чэрвеня 1934 г. у вёсцы Кучавы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства ён ведаў, што яго прызначэнне на зямлі — быць лекарам.